Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

знак, , м.

  1. Метка, прадмет, якім абазначаецца, выражаецца што-н.

    • Знакі адрознення (умоўныя абазначэнні на форменным адзенні, якія паказваюць род войск, званне і пад.).
    • Знакі ўзнагароды (пра ордэны, медалі).
    • Грашовы з. (крэдытны білет).
    • З. паштовай аплаты (марка).
  2. Знешняе сведчанне, прымета чаго-н.

    • Знакі ўвагі.
    • Нядобры з.
    • Маўчанне — з. згоды.
  3. Жэст, рух, якім сігналізуюць, паведамляюць што-н.

    • Падаць з. галавой.

  • Пад знакам чаго (высок.) — кіруючыся якой-н. ідэяй, якім-н. імкненнем.

    • Пад знакам барацьбы за мір.

  • У знак чаго — як сведчанне, доказ чаго-н., выяўляючы, паказваючы што-н.

    • У знак памяці.

    • У знак пратэсту.

|| прым. знакавы, .

  • Знакавая сістэма (сістэма знакаў як сродак камунікацыі ў 2 знач. і спец.).

знакаміты, .

Шырока вядомы, славуты.

  • З. горад.

|| наз. знакамітасць, .

знамянальны, .

  1. Важны, значны.

    • Знамянальныя падзеі.
    • Знамянальная дата.
  2. У мовазнаўстве: які мае самастойнае значэнне; проціл. службовы.

    • Знамянальныя часціны мовы.

|| наз. знамянальнасць, .

знаны, (разм.).

  1. Вядомы, славуты.

    • З. ў рэспубліцы чалавек.
  2. Знаёмы, пазнаны ў мінулым.

    • Знаныя дарогі.

|| наз. знанасць, .

знарок, прысл.

З якой-н. мэтай, з пэўнымі намерамі.

  • З. папярэдзіў.
  • Як з. (нібы назло).

знасіцца, ; зак.

Стаць непрыгодным ад доўгай носкі ці работы.

  • Боты знасіліся.
  • Поршні знасіліся.
  • Арганізм знасіўся (перан. дачасна састарыўся, аслабеў).

|| незак. зношвацца, .

|| наз. знос, і зношванне, .

  • Знос аўтапакрышак.
  • Няма зносу чаму-н. або не ведае зносу што-н. (доўга не зношваецца; разм.).
  • Працаваць на знос (перан.).
  • Зношванне арганізма (перан.).

знасіць1, ; зак.

Доўгай носкай зрабіць непрыгодным.

  • З. сукенку.

  • Не знасіць галавы каму (разм.) — не мінуць пакарання, не ўцалець, загінуць з-за сваёй неасцярожнасці, свавольства і пад.

|| незак. зношваць, .

|| наз. зношванне, .

знасіць2, ; зак.

Занесці куды-н. і прынесці назад.

  • З. дзіця да ўрача.

знатнасць, , ж. (уст.).

Прыналежнасць да знаці, становішча знатнага (у 2 знач.) чалавека.

знатны, .

  1. Вядомы, славуты.

    • Знатныя людзі краіны.
    • З. пчаляр.
  2. Які належыць да знаці (уст.).

    • З. род.