Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драбнаваты, (разм.).

Крыху меншы за звычайны.

  • Драбнаватая бульба.
  • Драбнаватая рыба.

драбната, , ж., зб. (разм.).

Маленькія, дробныя істоты або прадметы.

  • Рыбу вылавілі, засталася д.

драбнатэмнасць, , ж.

Дробная тэматыка, якая не закранае істотных пытанняў, вялікіх праблем.

  • Д. навукова-даследчых планаў.

драбнець, ; незак.

  1. Станавіцца драбней, дробным па велічыні, памеру.

    • Лес паступова драбнеў.
    • Дождж драбнее.
  2. перан. Траціць ранейшую значнасць.

    • Інтарэсы драбнеюць.

|| зак. здрабнець, .

|| наз. драбненне, .

драбніца, , ж.

  1. Дробязь, пусцяк, які не мае значэння.

    • Ці варта спрачацца з-за драбніц.
  2. Падрабязнасць, дробны факт, дэталь.

    • Карту ён ведаў да драбніц.

драбніцца, ; незак.

  1. Разломлівацца, разбівацца на дробныя часткі.

    • Косці драбняцца на муку.
  2. Раздзяляцца, расчляняцца.

    • Сілы драбняцца.

драбніць, ; незак.

  1. Разбіваць на дробныя часткі.

    • Д. груз.
    • Д. цэглу.
  2. Раздзяляць, чляніць.

    • Д. сілы.

|| зак. здрабніць, .

драбнюткі, .

Надзвычай маленькі, вельмі дробны.

  • Пачынаўся д. дожджык.
  • Драбнюткае насенне.

драбок, , м.

Крупінка якога-н. цвёрдага рэчыва.

  • Д. солі.

драбы, , н. (разм.).

  1. Рэбры, косці.

    • У кароў адны д.
  2. Унутраная апорная частка чаго-н.; каркас, касцяк.

    • Замест хлява драбы стаяць.