Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзевяцера, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць дзевяць.

    • Д. салдатаў.
    • Засталося д. сірот.
    • Нас было д.: пяць мужчын і чатыры жанчыны.
    • Д. свіней.
    • Сустрэць дзевяцярых.
    • Яда на дзевяцярых.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць дзевяць.

    • Д. дзяцей.
    • Д. парасят.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: дзевяць прадметаў.

    • Д. калёс.
    • Д. сутак.
  4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы і існуюць або носяцца ў пары: дзевяць пар.

    • Д. туфель.
    • Д. шкарпэтак.

дзевяці...

Першая частка складаных слоў, якая абазначае:

  1. які мае дзевяць аднолькавых прымет, прадметаў і пад., напр. дзевяцігадовы, дзевяціпольны;
  2. які складаецца з дзевяці частак, раздзелаў або мерай у дзевяць якіх-н. адзінак, напр. дзевяцібальны, дзевяціградусны, дзевяцігадзінны (цягнік).

дзевяцікласнік, , м.

Вучань дзевятага класа.

|| ж. дзевяцікласніца, .

дзевяцікратны, .

Які паўтараецца дзевяць разоў, павялічаны ў дзевяць разоў.

  • У дзевяцікратным памеры.

дзевяць, ліч.

Лік, лічба і колькасць 9.

|| парадкавы ліч. дзевяты, .

дзевяцьсот, ліч.

Лік і колькасць 900.

|| парадкавы ліч. дзевяцісоты, .

дзед1, , м.

  1. Бацька бацькі або маці.

  2. Наогул стары чалавек.

    • Сюды прыходзіў мудры дзед.
  3. Муж (разм.).

    • Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе (з нар.).

  • Дзед Мароз — казачны стары з сівой барадой, які ўвасабляе мароз і навагодняе свята.

  • Следам за дзедам — па прыкладу старэйшых.

|| памянш. дзядок, дзядуля, дзядуня і дзядуся.

|| прым. дзедаўскі, і дзядоўскі, .

  • Дзедаўская спадчына.
  • Дзядоўская паходка.

дзед2, , м. (уст.).

Прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых корчыкаў.

дзедаўскі, .

  1. гл. дзед .

  2. перан. Вельмі стары або ўстарэлы.

    • Дзедаўская тэхніка.
    • Д. спосаб апрацоўкі зямлі.

дзедаўшчына, , ж., зб. (разм.).

  1. Спадчына пасля дзеда.

  2. У арміі: нераўнапраўныя і зневажальныя адносіны стараслужачых у адносінах да маладых салдатаў, навабранцаў (неадабр.).