Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вуглевыпальшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца вуглевыпальваннем.

вугледрабільны, ✂.

Прызначаны для драблення каменнага вугалю.

вуглездабыча, ✂, ж.

Здабыча каменнага вугалю.

вуглекіслата, ✂, ж.

Абыходкавая назва двухвокісу вугляроду.

|| прым. вуглекіслотны, ✂.

вуглепрамысловасць, ✂, ж.

Прамысловасць па здабычы каменнага вугалю.

|| прым. вуглепрамысловы, ✂.

вугляводы, ✂, м.

Неабходныя для жыццядзейнасці арганічныя рэчывы, якія ўтрымліваюць у сабе вуглярод, кісларод і вадарод.

|| прым. вугляводны, ✂ і вугляводзісты, ✂.

вуглякіслы, ✂.

Які адносіцца да солей вугальнай кіслаты.

вуглярод, ✂, м.

Хімічны элемент, які з’яўляецца асновай усіх арганічных рэчываў у прыродзе.

|| прым. вугляродны, ✂.

вугольнік, ✂, м.

  1. Чарцёжны інструмент у форме трохвугольніка для вычэрчвання вуглоў, правядзення перпендыкулярных ліній.

  2. Металічная накладка, якая змацоўвае вуглы чаго-н. (рам і пад.).

вугор​1, ✂, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю.

|| прым. вугровы, ✂.