Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

водападзел, , м.

Узвышша, якое падзяляе басейны некалькіх рэк.

|| прым. водападзельны, .

водаправод, , м.

Сістэма збудаванняў, якая пастаўляе ваду ў месцы спажывання.

|| прым. водаправодны, .

водаправодчык, , м.

Спецыяліст па водаправодных работах.

водапранікальны, .

Які прапускае праз сябе ваду.

|| наз. водапранікальнасць, .

водар, , м.

Прыемны пах, духмянасць.

  • В. палёў.

|| прым. водарны, .

водаразборны, :

  • водаразборная калонка — водаправоднае ўстройства з кранам, размешчанае на дварэ.

водарасць, , ж.

Ніжэйшая вадзяная расліна, у якой адсутнічае падзел на сцябло, ліст і корань.

  • Сажалка зарасла водарасцямі.

|| прым. водарасцевы, .

водбліск, , м.

Ззянне адбітага святла, бляск.

  • На вершалінах дрэў мігцелі водбліскі пажару.
  • В. славы (перан.).

водгук, , м.

  1. Адбіццё гуку, водгулле, рэха.

  2. Слабы гук, які даносіцца здалёку.

    • В. страляніны.
  3. перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым-н.

    • Знайсці в. у сэрцы.
    • В. на чужое гора.
  4. перан., чаго. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. падзеі, з’явы.

    • Водгукі мінулага.

водгулле, , н.

  1. Адбіццё гуку. рэха.

  2. перан., чаго. Тое, што і водгук (у 4 знач.).

    • В. вайны.