Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вобраз, , м.

  1. У філасофіі: вынік і ідэальная форма адлюстравання прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету ў свядомасці чалавека.

  2. Выгляд, аблічча, якія ўзнікаюць у памяці, ва ўяўленні.

    • В. маці.
  3. Жывое, нагляднае ўяўленне аб кім-, чым-н.

    • Светлыя вобразы будучага.
  4. У мастацтве: абагульненае мастацкае адлюстраванне рэчаіснасці, увасобленае ў форму канкрэтнай індывідуальнай з’явы.

    • Паэт мысліць вобразамі.
  5. У мастацкім творы: тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам.

    • Вобразы рамана.
    • Артыст увайшоў у в. (ужыўся ў ролю).
    • Стварыць в. рабочага.

вобразны, .

Які змяшчае ў сабе вобразы, паказвае што-н. у вобразах; яскравы, яркі, жывы.

  • Вобразнае абагульненне ўбачанага.
  • Гаварыць вобразна (прысл.).

|| наз. вобразнасць, .

  • В. паэтычнай мовы.

вобыск, , м.

Афіцыйны агляд каго-, чаго-н. з мэтай знайсці што-н. забароненае, недазволенае і пад.

  • Зрабіць в.
  • Знайсці пры вобыску.

|| прым. абыскны, .

вогненебяспечны, .

Які лёгка загараецца.

  • Вогненебяспечная вадкасць.

|| наз. вогненебяспечнасць, .

вогненны, .

  1. гл. агонь.

  2. Тое, што і агнявы (у 1, 2, 3 і 4 знач.).

|| наз. вогненнасць, .

вогнепаклоннік, , м.

Чалавек, які пакланяецца агню як бажаству.

|| ж. вогнепаклонніца, .

|| прым. вогнепаклонніцкі, .

вогнепаклонства, , н.

Культ агню як адна з форм першабытнага абогатварэння прыроды.

|| прым. вогнепаклонніцкі, .

вогнетушыцель, , м.

Спецыяльны апарат для тушэння невялікага пажару.

вогнік, , м. (разм.).

Хвароба, якая суправаджаецца высыпкай на губах, твары.

вогнішча, , н.

  1. Распаленая куча ламачча, дроў; агонь.

    • Грэцца каля вогнішча.
  2. Месца, дзе гарэў агонь.

|| прым. вогнішчавы, .