Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

велікаду́шны, .

Які валодая высокімі душэўнымі якасцямі, паблажлівы да іншых аж да гатоўнасці бескарысліва ахвяраваць сваімі інтарэсамі.

  • В. характар.
  • В. ўчынак.
  • Велікадушна (прысл.) даруйце мне.

|| наз. велікадушнасць, .

веліка́н, , м.

Чалавек надзвычай высокага росту.

|| ж. веліканка, .

|| прым. веліканскі, .

велікару́сы, , м. (кніжн.).

Тое, што і рускія.

|| ж. велікаруска, .

|| прым. велікарускі, .

велікасве́цкі, (уст.).

Які мае адносіны да арыстакратычных слаёў грамадства, да так званага вялікага свету.

  • Велікасвецкія манеры.
  • В. салон.

ве́ліч, , ж.

  1. Што-н. надзвычай вялікіх памераў, гмах.

    • В. дрэва.
    • В. гор.
  2. Грандыёзнасць, надзвычайная сіла праяўлення чаго-н., што выклікае вялікую павагу.

    • В. подзвігу.
    • В. таленту.
  3. Вялікае значэнне каго-, чаго-н.

    • В. перамогі.

веліча́ць, ; незак.

  1. Называць па імені і па бацьку, па званню і пад.

  2. Ушаноўваць віншавальнай песняй (у народных абрадах; уст.).

|| наз. велічанне, .

ве́лічны, .

  1. Поўны велічы (у 2 знач.), урачыстасці, грандыёзны.

    • Велічная мэта.
    • В. помнік.
  2. Важны, горды, поўны ўласнай гордасці.

    • Велічная поза.
    • В. позірк.

|| наз. велічнасць, .

велічыня́, , ж.

  1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.

    • Стол сярэдняй велічыні.
    • Змераць велічыню чаго-н.
  2. Колькасць чаго-н. і сума; лік.

    • В. зарплаты.
    • В. асігнаванняў.
  3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).

    • Пастаянная в.
    • Бясконца малая в.
    • Роўныя велічыні.
  4. перан. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.

    • Ён сусветная в. ў навуцы.

велічэ́зны, .

Надзвычай вялікі, велізарны.

  • В. завод.

|| наз. велічэзнасць, .

вельбо́т, , м.

Лёгкая быстраходная шлюпка з вострым носам і кармой, звычайна з невялікай мачтай.

|| прым. вельботны, .