Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бялу́ха, , ж.

Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку.

|| прым. белушыны, .

бяльмо́, , н.

  1. Белаватая пляма на рагавой абалонцы вока.

  2. толькі мн. Вочы (разм. груб.).

  • Вылупіць бельмы (разм. груб.) — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.

  • (Як) бяльмо на воку (разм. неадабр.) — пра таго, хто перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю, дакучлівасцю.

|| прым. бяльмовы, .

бялю́сенькі, і бялю́ткі, .

Вельмі белы.

  • Бялюсенькія (бялюткія) сняжынкі.

бяля́вы, .

  1. Не зусім белы; белаваты.

    • Узнімаўся б. туман.
  2. Са светла-русымі валасамі.

    • Б. хлапец.

бяля́к, , м.

  1. Заяц, які мяняе зімой колер поўсці на белы.

  2. Белагвардзеец (разм. пагард.).

    • Змова белякоў.