Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бядня́цтва, ✂, н., зб.

Бедныя людзі, бедната.

бядо́та, ✂, ж. (разм.).

  1. Гора, бяда, бедства.

  2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць.

    • Жыў ён у бясконцай бядоце.

|| прым. бядотны, ✂.

  • Бядотнае становішча.

бядро́, ✂, н.

Частка нагі ад таза да калена.

  • Насіць спадніцу на бёдрах.

|| прым. бядровы, ✂.

  • Бядровая косць.

бяз..., прыстаўка (гл. без’...)

Ужыв. замест «без...» («бес...») у першым складзе перад націскам, напр. бяздонны, бязмежны, бяссонніца, бяссэнсіца.

бязба́цькавіч, ✂, м. (разм.).

Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі, сірата.

бязбо́жнасць, ✂, ж.

Адмаўленне існавання Бога, адсутнасць веры ў Бога.

бязбо́жнік, ✂, м.

Чалавек, які не верыць у Бога, адмаўляе яго існаванне.

|| ж. бязбожніца, ✂.

|| прым. бязбожніцкі, ✂.

бязбо́жны, ✂.

  1. Які не прызнае існавання Бога.

    • Бязбожная літаратура.
  2. Неймаверны, несумленны (разм.).

    • Б. лгун.

бязбо́льны, ✂.

Які не выклікае болю, фізічных пакут.

  • Б. укол.

|| наз. бязбольнасць, ✂.

бязбо́язны, ✂.

Які не ведае страху, бясстрашны.

|| наз. бязбоязнасць, ✂.