Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

блакі́т, , м.

  1. Светла-сіні колер.

    • Б. азёр.
    • Б. вачэй.
  2. Чыстае яснае неба.

    • Ні хмурынкі на блакіце.

блакітнаво́кі, .

З блакітнымі вачамі.

  • Блакітнавокая дзяўчынка.

блакі́тнець, ; незак.

Станавіцца блакітным, набываць блакітны колер.

  • Блакітнее неба.

блакі́тніца, , ж.

Птушка атрада вераб’іных з рознакаляровай афарбоўкай пер’я.

блакі́тны, .

Светла-сіні.

  • Блакітныя вочы.
  • Край блакітных азёр.

|| наз. блакітнасць, .

блакно́т, , м.

Запісная кніжка з адрыўнымі лістамі.

|| прым. блакнотны, .

  • Блакнотныя лісткі.

бландзі́н, , м.

Светлавалосы мужчына.

|| ж. бландзінка, .

бланк, , м.

Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці.

  • Тэлеграфны б.

|| прым. бланкавы, .

блат, , м.

  1. Умоўная мова (арго) злодзеяў.

  2. Знаёмствы, сувязі, якія можна выкарыстаць у асабістых карысных інтарэсах (разм.).

    • Купіць па блату.

|| прым. блатны, .

  • Блатная музыка.
  • Шайка блатных.