справядлівы, ✂.
-
Які дзейнічае бесстаронна, непрадузята.
- С. суддзя.
- С. чалавек.
- Справядлівае рашэнне.
- Справядліва (прысл.) ацаніць што-н.
-
Такі, які грунтуецца на справядлівасці; законны.
- Справядлівая барацьба.
- Справядлівыя нараканні.
-
Які адпавядае ісціне; правільны.
- Факты пры праверцы аказаліся справядлівымі.
|| наз. справядлівасць, ✂.
спрагацца, ✂; незак.
У граматыцы аб дзеяслове: змяняцца па асобах, ліках, ладах, трываннях, у часе.
спрагаць, ✂; незак.
У граматыцы: змяняць дзеяслоў па яго граматычных формах.
|| зак. праспрагаць, ✂.
|| наз. спражэнне, ✂.
спрадаць1, ✂; зак.
Прадаць усю маёмасць (звычайна па частках).
- Вымушаны быў с. усю маёмасць.
|| незак. спрадаваць, ✂.
спрадвеку і спрадвечна, прысл.
З незапамятных часоў, здаўна; заўсёды.
спрадвечны, ✂.
-
Які не перастае існаваць; адвечны.
- Спрадвечныя беларускія бары (вельмі старыя).
- Спрадвечныя традыцыі.
-
Карэнны, пастаянны.
- Зубры — спрадвечныя жыхары Белавежскай пушчы.
|| наз. спрадвечнасць, ✂.
спражка, ✂, ж.
Засцежка, што змацоўвае канцы чаго-н. (у вопратцы) і служыць упрыгожваннем.
- Пояс з бліскучай спражкай.
|| прым. спражкавы, ✂.
спрактыкаваны, ✂.
Умудроны жыццём, які мае практычныя веды ў якой-н. галіне.
|| наз. спрактыкаванасць, ✂.