Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спорт1, , м.

  1. Фізічныя практыкаванні для развіцця і загартоўкі арганізма.

    • Лыжны с.
  2. перан. Занятак, які з’яўляецца прадметам азартнага захаплення.

|| прым. спартыўны, .

  • С. комплекс.
  • Спартыўныя гульні.

спорт... (а таксама спарт...).

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае значэнню слова спартыўны і ўжыв., калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр. спортгарадок, спортабсталяванне.

споры, , ж.

Зачаткі некаторых раслінных арганізмаў, а таксама некаторых прасцейшых жывёл, што служаць для размнажэння.

|| прым. споравы, .

спорыцца, ; незак. (разм.).

Пра дзейнасць, працу: удавацца, прыходзіць паспяхова.

  • Работа спорыцца.

спосаб, , м.

  1. Дзеянне або сістэма дзеянняў, якія прымяняюцца для ажыццяўлення чаго-н., выканання якой-н. работы.

    • С. вытворчасці.
    • С. загартоўка сталі.
  2. Характар, парадак чаго-н.

    • С. кіравання.
    • Прычыны такога спосабу жыцця.

спотайку, прысл.

Употай, цішком, непрыкметна.

  • Дзяжурны с. назіраў за тым, што адбывалася каля крамы.

споўніцца, ; зак.

  1. Здзейсніцца, ажыццявіцца.

    • Яго мара споўнілася.
  2. Пра час, дасягненне якога-н. узросту.

    • Споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння вучонага.

|| незак. спаўняцца, .

споўніць, ; зак.

Здзейсніць, ажыццявіць.

  • С. жаданне.
  • С. доўг.

спрабаваць, ; зак. і незак.

  1. незак., каго-што. Правяраць стан або якасць каго-, чаго-н.

    • С. свае сілы.
    • С. артыста на ролю.
  2. незак., што. Есці што-н. для вызначэння смаку.

    • С. салат.
  3. незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) спробу выканаць якія-н. дзеянні, здзейсніць што-н.

    • С. жаць.
    • С. узлезці на дрэва.
  4. незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што-н.

    • Ён ужо не раз спрабаваў турму.

|| зак. паспрабаваць, .

справа1, , ж.

  1. Работа, занятак; тое, чым хто-н. заняты; дзейнасць.

    • Ён справаю заняты — на сані чэша капылы.
    • Бягучыя справы.
    • Здаваць справы.
  2. Абавязак, доўг.

    • Добрасумленная праца — с. кожнага грамадзяніна.
    • Гэта с. адміністрацыі.
  3. Патрэба; тое, што неабходна вырашыць.

    • Зайсці па важнай справе.
  4. азнач.) у знач. вык. Рэч, з’ява.

    • Гэта с. не з лёгкіх.
  5. Спецыяльнасць, галіна ведаў ці навыкаў.

    • Ваенная с.
    • Кулінарная с.
  6. Судовы разбор, працэс.

    • Крымінальная с.
    • Слухаецца с. аб забойстве.
  7. Збор дакументаў, якія маюць адносіны да якой-н. асобы, здарэння.

    • Асабістая с. Іванова.
    • Папкі для спраў.
    • Завесці справу на каго-н. (таксама перан. пачаць разбор).
  8. Здарэнне, факт, падзея; становішча дзе-н., стан каго-, чаго-н.; абставіны.

    • С. гэта пачалася летась.
    • Як справы?
    • С. не з лепшых.
  9. Учынак.

    • Добрую справу робяць шэфы школы.

  • Ваша (твая, яго) справа (разм.) — рэпліка ў знач. рабіце, як знаеце, вам вырашаць, толькі вас датычыцца.

  • Ёсць такая справа (разм.) — добра, згодзен, няхай будзе так.

  • На самай справе — у сапраўднасці.

  • На справе — па сутнасці, на практыцы.

  • Не мая (твая, яго, яе, наша, ваша, іх) справа (разм.) — мяне (цябе і пад.) не датычыцца.

  • Такая справа (разм.) — вось у чым справа.

  • У чым справа? (разм.) — што здарылася?