завярнуць, ✂; зак.
-
каго-што і без дапаўнення. Змяніць напрамак, шлях руху, павярнуць.
- З. назад.
- З. каня налева.
- З. кароў ад шкоды.
- Машына завярнула ў бок лесу.
- Дарога завярнула да ракі.
-
Паварочваючы, змяніць становішча чаго-н.
-
Зайсці мімаходам (разм.).
-
Заваліць, закідаць чым-н. (разм.).
◊
|| незак. заварочваць, ✂.
завярцець1, ✂; зак.
Абгарнуць, абматаць з усіх бакоў.
- З. пакунак у газету.
- З. паранены палец.
|| незак. заверчваць, ✂.
завяршальны, ✂.
Звязаны з заканчэннем, завяршэннем чаго-н.
завяшчальнік, ✂, м.
Той, хто зрабіў завяшчанне.
|| ж. завяшчальніца, ✂.
завяшчанне, ✂, н.
Вусны або пісьмовы наказ, які змяшчае распараджэнні (пераважна аб маёмасці) на выпадак смерці.
- Духоўнае з. (перан. запавет нашчадкам, паслядоўнікам).
|| прым. завяшчальны, ✂.
завяшчаць, ✂; зак. і незак.
-
каго-што каму. Перадаць (-даваць) па завяшчанню.
-
каму з інф. Даручыць (-чаць) што-н., выказаўшы перадсмяротную волю.
- Вучоны завяшчаў прадоўжыць справу сваім вучням.