Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

траўміраваць, ; зак. і незак.

  1. Нанесці (наносіць) траўму.

    • Т. руку.
  2. перан. Парушыць (парушаць) спакой, нерваваць.

    • Дарэмна т. чалавека.

|| наз. траўміраванне, .

траўнік, , м.

Даведнік, які апісвае лекавыя расліны і спосабы лячэння імі.

|| прым. траўнікавы, .

трафарэт, , м.

  1. Пласцінка з прарэзанымі знакамі, малюнкамі, прызначанымі для ўзнаўлення (спец.).

    • Чарціць па трафарэту.
  2. Знакі, малюнкі, нанесеныя пры дапамозе такой пласцінкі.

  3. перан. Раз і назаўсёды прыняты ўзор чаго-н., якога слепа прытрымліваюцца; шаблон.

    • Мысліць па трафарэту.

|| прым. трафарэтны, .

трафарэтка, , ж.

  1. Тое, што і трафарэт (у 1 знач.; разм.).

  2. Пэндзаль, якім малююць па трафарэце.

трафарэтны, .

  1. гл. трафарэт.

  2. Які з’яўляецца трафарэтам (у 3 знач.), шаблонны.

    • Трафарэтнае рашэнне.

|| наз. трафарэтнасць, .

трафарэціць, ; незак. (спец.).

Размалёўваць, распісваць пры дапамозе трафарэта.

трафей, , м.

  1. Узбраенне і ваенная маёмасць, захопленыя ў пераможанага праціўніка.

    • Ваенныя трафеі.
  2. Рэчы, здабыча як сведчанне або вынік перамогі, поспехаў у якой-н. галіне.

    • Паляўнічыя трафеі.
  3. Арнаментальнае ўпрыгожанне ў выглядзе ваенных даспехаў.

|| прым. трафейны, .

трах, гукаперайм.

  1. гукаперайм. Ужыв. для абазначэння моцнага адрывістага гуку, трэску.

  2. у знач. вык. Трахнуў (разм.).

    • Т. кулаком па стале.

траха, прысл. (разм.).

Чуць, амаль.

  • Т. нос не расквасіў.

  • Траха не... (разм.) — чуць не, амаль не.

  • Траха што (разм.) — амаль што.

трахеіт, , м.

Запаленне слізістай абалонкі трахеі.