Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дрэваапрацоўшчык, , м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы дрэва (у 2 знач.).

дрэванасаджэнне, , н.

  1. Пасадка дрэў.

  2. звычайна мн. Пасаджаныя дрэвы.

    • Трэба ахоўваць дрэванасаджэнні.

дрэвападобны, .

Падобны па форме на дрэва.

  • Д. папаратнік.

дрэвастой, , м., зб.

Сукупнасць дрэў, што ўтвараюць лес або ўчастак лесу.

|| прым. дрэвастойны, .

дрэдноўт, , м.

Вялікі браняносец, папярэднік сучаснага лінейнага карабля.

|| прым. дрэдноўтны, .

дрэйф, , м.

Адхіленне судна, самалёта ў час руху ад курсу пад уздзеяннем ветру або цячэння, а таксама рух ільдоў, якія нясе цячэнне.

  • Д. айсбергаў.

  • Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася на месцы.

  • Зняцца з дрэйфу — пачаць рух, змяніўшы расстаноўку парусоў пасля таго, як судна ляжала ў дрэйфе.

|| прым. дрэйфавы, .

дрэйфаваць, ; незак.

  1. Быць у дрэйфе, рухацца пад уздзеяннем ветру або плыні (пра льды, судны і пад.).

    • Карабель дрэйфуе.
  2. безас. Зносіць з месца ветрам або плынню (судна, якое стаіць на якары).

    • Карвет пачало д. да берага.

дрэйфавы, .

  1. гл. дрэйф.

  2. Які выклікае дрэйф.

    • Дрэйфавая плынь.

дрэйфіць, ; незак. (разм.).

Паддавацца пачуццю страху, адступаць перад цяжкасцямі.

  • Не трэба д. — усё будзе добра.

|| зак. здрэйфіць, .

дрэнаж, , м.

  1. Асушэнне глебы пры дапамозе сістэмы траншэй ці труб, а таксама сама сістэма такіх траншэй, труб.

    • Д. балота.
  2. Вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі або марлевых палосак.

    • Д. раны.
  3. Гумавая ці шкляная трубка з адтулінамі, якая ўводзіцца ў рану для адгону гною, вадкасці.

    • Увесці д.

|| прым. дрэнажны, .

  • Дрэнажная канава.
  • Дрэнажная трубка.