Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзядзькаў, .

Які належыць дзядзьку.

  • Дзядзькава хата.

дзядзя, , м.

Дарослы мужчына (у мове дзяцей).

  • Мама, у таго дзядзі смешны капялюш.

дзядоўнік, , м.

Зараснік пустазелля ў выглядзе калючых учэпістых пупышак.

дзяды1,

  1. Людзі, якія жылі раней; продкі.

    • Д. і прадзеды нашы.
  2. Абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі выконваўся гэты абрад.

дзяды2, , м.

Пустазелле з калючым лісцем і ўчэпістымі пупышкамі.

  • На штаны начаплялася дзядоў.

дзяжа, , ж.

Вялікая дзежка для заквашвання цеста на хлеб.

  • Хлебная д.

дзяжурка, , ж. (разм.).

Памяшканне, пакой для дзяжурства.

дзяжурны, .

  1. Такі, які нясе дзяжурства.

    • Д. урач.
    • Д. магазін (які працуе пазней за іншыя магазіны).
  2. Асоба, якая нясе дзяжурства.

    • Д. па кухні.
  3. Загадзя падрыхтаваны, пастаянна ўжывальны.

    • Дзяжурная страва ў рэстаране.
    • Дзяжурныя цытаты.

дзяжурыць, ; незак.

  1. Выконваць па чарзе якія-н. абавязкі.

    • Д. па вакзале.
  2. Доўга і неадлучна прысутнічаць пры кім-, чым-н.

    • Д. ля пасцелі хворага.
  3. Вартаваць, пільнаваць.

    • Д. ля склада.

|| наз. дзяжурства, .

дзяк, , м.

У праваслаўнай царкве: ніжэйшы служыцель, які не мае ступені свяшчэнства; псаломшчык.

|| прым. дзякоўскі, .