Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сос2, , м. (разм.).

Нікацінавая смала, якая збіраецца пасля курэння ў цыбуку люлькі.

  • Ён прапах сосам, што за паўвярсты чуваць.

соска, , ж.

Полы гумавы наканечнік у выглядзе саска, праз які дзіця ссе з бутэлькі малако.

|| памянш. сосачка, .

|| прым. сосачны, .

сослепу, прысл.

Нічога не бачачы з-за слепаты.

  • С. не трапіў у дзверы.

сосмеху, прысл.

Ад вялікага смеху.

  • Паміраць с.

сотавы, .

Які мае адносіны да аднаго з тыпаў бесправадной тэлефоннай сувязі.

  • Сотавая тэлефонная сувязь.
  • С. тэлефон (аўтаномны тэлефон, звязаны радыёхвалямі з базавай станцыяй сувязі).

сотка, , ж. (разм.).

  1. Адзінка зямельнай плошчы, роўная адной сотай частцы гектара.

    • Прысядзібны ўчастак займае 10 сотак (10 сотых га).
  2. Мера вадкасці, роўная адной сотай вядра, а таксама бутэлька такой ёмістасці (уст.).

    • На стале стаяла с. гарэлкі.

|| прым. соткавы, .

сотня, , ж.

  1. Сто якіх-н. адзінак (прадметаў, рублёў і пад.).

    • Дзве сотні кніг.
    • Заплаціць не адну сотню за кашулю.
    • Сотні студэнтаў (вельмі многа).
  2. мн. Трэцяя ад канца лічба шматзначнага ліку.

  3. Вайсковае падраздзяленне, якое першапачаткова складалася са ста чалавек.

    • Стралецкая с.
    • Казацкая с. (падраздзяленне, якое адпавядае эскадрону).

|| памянш. соценька, .

|| прым. соценны, .

  • С. білет.
  • Соценная вага (вага, на якой прадмет, што ўзважваецца, ураўнаважваецца ў сто разоў лягчэйшай гірай; спецыяльны тэрмін).

соты1,

Ячэйкі з воску, якія робяць пчолы і восы для захоўвання мёду і адкладвання яец.

  • Мядовыя с.

|| прым. сотавы, .

  • С. мёд (які знаходзіцца ў сотах).

соты2 прым.

  1. гл. сто.

  2. Які атрымліваецца пры дзяленні на сто.

    • Сотая частка.
    • Дзве сотыя (наз.).

соус, , м.

Прыправа, падліва да стравы.

  • Таматны с. вельмі смачны.
  • Пад рознымі соусамі (таксама перан. у іншай форме, у другім выглядзе; разм., неадабр.).

|| прым. соусны, .