Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смаліць2, ; незак.

  1. Апякаць агнём, чымсьці гарачым.

    • С. пальцы запалкай.
  2. Абдаваць гарачынёй, прыпякаць (пра сонца).

    • Нясцерпна смаліць сонца.
  3. Абпальваючы агнём, знішчаць рэштку пуху, шэрсці і пад.

    • С. свінню.
    • С. качку.
  4. Курыць (разм.).

    • Цэлы дзень дзед смаліць люльку за люлькай.

|| зак. абсмаліць, і асмаліць, .

|| наз. смаленне, .

смаліць3, ; незак. (разм.).

Біць, сцябаць (дубцом, пугай).

  • С. пугаўём каня па клубах.

|| аднакр. смальнуць, .

смаліць4, ; незак. (разм.).

Страляць.

  • Цэлы дзень смаляць з вінтовак і аўтаматаў.

смаліць5, ; незак. (разм.).

Хутка ехаць, спрытна рабіць што-н. і пад.

  • Азірнуўся, а за мной смаліць верхам на кані паліцай.
  • Тодар смаліць пракос за пракосам, люба зірнуць.

смаль, , ж. (разм.).

Гар, гарэлае.

  • Пахне смаллю.

смальта, , ж. (спец.).

Каляровае непразрыстае шкло ў выглядзе кубікаў або пласцінак, якое выкарыстоўваецца пры мазаічных работах.

  • Карціна са смальты.

|| прым. смальтавы, .

смаляк, , м.

  1. Смалісты кавалак дрэва.

    • Падпаліць дровы смаляком.
  2. мн. Насычаная смалой драўніна хваёвых парод, якая выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу каніфолі, шкіпінару і пад.

смаляны, .

  1. гл. смала.

  2. Пра валасы: вельмі чорны і бліскучы.

    • Смаляная барада.

смалярня, , ж.

Тое, што і смалакурня.

смарагд, , м.

Тое, што і ізумруд.

|| прым. смарагдавы, .

  • Смарагдавая брошка.