Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дрыг, выкл. у знач. вык. (разм.).

Ужыв. у значэнні дзеясловаў дрыгаць і дрыгануць.

  • Жарабя д. нагой.

дрыгавічы, (гіст.).

Адно з племянных усходнеславянскіх аб’яднанняў, якое пазней разам з крывічамі і радзімічамі ўвайшло ў склад беларускай народнасці.

дрыгатлівы, .

Які ўздрыгвае, дрыжыць; трапяткі.

  • Дрыгатлівыя зарніцы.

дрыгаць, ; незак. (разм.).

Рабіць рэзкія адрывістыя рухі (пераважна нагамі).

|| аднакр. дрыгнуць, і дрыгануць, .

|| наз. дрыганне, .

дрыгва, , ж.

Багністае топкае месца.

  • Непраходная д.

|| прым. дрыгвяністы, .

  • Д. бераг возера.

дрыготка, , ж. (разм.).

Дрыжыкі, хваляванне ад страху і пад.

  • Д. ахапіла цела.
  • Нервовая д.

|| прым. дрыготкі, .

  • Д. голас.

дрыжаць, ; незак.

  1. Трэсціся, калаціцца (ад выбухаў і пад.).

    • Шыбы дрыжаць.
    • Зямля дрыжыць пад нагамі.
  2. Быць ахопленым дрыжыкамі.

    • Д. ад холаду.
    • Рукі дрыжаць.
  3. Гучаць перарывіста, няроўна.

    • Голас дрыжыць.
  4. Мільгаць, трымцець.

    • Зоркі дрыжаць у небе.
  5. перан., за каго-што і над кім-чым. Ахоўваць, баючыся за каго-, што-н., за захаванасць чаго-н.

    • Д. за свае дзіця.
    • Д. над кожнай капейкай (за кожную капейку).
  6. перан., перад кім-чым. Баяцца каго-, чаго-н.

    • Д. перад самадурам.

|| наз. дрыжанне, .

|| прым. дрыжальны, .

  • Д. параліч.

дрыжачы, .

Які дрыжыць.

  • Дрыжачыя рукі.
  • Д. голас.

дрыжыкі, .

Частае сутаргавае ўздрыгванне цела (ад холаду, хваравітага стану і пад.).

  • Д. бяруць.
  • У дрыжыкі кідае.

дрызіна, , ж.

Механічная чыгуначная машына, якая рухаецца па рэйках уручную або з дапамогай рухавіка.

|| прым. дрызінны, .