Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

груган, ✂, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач.

|| прым. гругановы, ✂.

груганяня, ✂ і груганянё, ✂, н.

Птушаня гругана.

груд, ✂, м.

  1. Невялікі ўзгорак, горка.

    • На грудах рос верас.
  2. Сухая сенажаць, сухадол.

|| памянш. грудок, ✂.

груда, ✂, ж.

  1. Куча зваленых у беспарадку прадметаў, рэчаў.

    • Г. цэглы.
  2. Глыба, кусок чаго-н. цвёрдага, звычайна зямлі.

    • Калёсы тарахцелі па замёрзлай грудзе.

|| памянш. грудка, ✂.

грудабрушны, ✂, (спец.).

Які раздзяляе грудную і брушную поласці (пра перапону, дыяфрагму).

грудасты, ✂ (разм.).

З вялікімі, шырокімі грудзямі.

грудзі, ✂, ж.

  1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата, а таксама поласць гэтай часткі тулава.

    • Шырокія г.
    • Боль у грудзях.
    • Біць (сябе) у грудзі (перан. 1) ад роспачы; 2) запэўніваючы ў чым-н.).
  2. Малочныя залозы ў жанчыны.

    • Карміць дзіця грудзьмі.
    • Адняць ад грудзей (перастаць карміць грудзьмі).
  3. Верхняя пярэдняя частка адзення.

    • Вышыць г. ў рубашцы.

◊

  • Грудзьмі пралажыць (пракласці) сабе дарогу — пераадольваючы цяжкасці, дасягнуць чаго-н.

|| прым. грудны, ✂. Грудное дзіця.

грудзіна, ✂, ж.

  1. Грудная косць, з якой злучаны пярэднія канцы грудных рабрын і часткі плечавога пояса.

  2. Верхняя пярэдняя частка вопраткі, якая прыкрывае грудзі.

|| прым. грудзінны, ✂.

грудзінка, ✂, ж.

Сорт мяса з грудной часткі тушы.

  • Свіная г.

|| прым. грудзіначны, ✂.

грудніца, ✂, ж.

Запаленне грудных залоз.