Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вохрыць, ✂; незак. (спец.).

Фарбаваць, пакрываць вохрай.

воцат, ✂, м.

Вадкасць з рэзкім кіслым смакам, якая ўжываецца як вострая прыправа ў ежу, для кансервавання прадуктаў.

|| прым. воцатны, ✂.

  • Воцатная кіслата (спец.).
  • Воцатная эсенцыя.

вочап, ✂, м.

Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро.

вочапка, ✂, ж. (разм.).

  1. Прывязка ў цэпа.

  2. Вешалка ў адзенні.

  3. Ручка (пераважна вераўчаная) вядра.

вочка, ✂, н.

  1. гл. вока.

  2. Невялікая круглая адтуліна ў якім-н. прадмеце.

    • Дзвярное в.
  3. Пупышка, зрэзаная з дрэва для прышчэпкі.

  4. Зародак парастка на бульбяным клубні.

  5. Значок на ігральнай карце.

  6. Пятля ў вязанні.

    • Спусціла в.

вочнік, ✂, м. (разм.).

Урач, спецыяліст па вочных хваробах.

вочны, ✂.

Які мае адносіны да вока (у 1 знач.).

  • Вочныя хваробы.

вош, ✂, ж.

Дробнае бяскрылае насякомае, якое паразітуе на целе чалавека і жывёл.

вошчаны, ✂.

Нацёрты воскам.

  • Вошчаная нітка.