Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ветразь, ✂, м.

Парус.

  • Бялее рыбацкі в.

ветраны​1 ✂ прым.

  1. З ветрам.

    • В. дзень.
    • Сягоння ветрана (безас. у знач. вык.).
  2. перан. Легкадумны, пусты.

    • В. хлопец.

|| наз. ветранасць, ✂.

ветраны​2 ✂ прым.

Які прыводзіцца ў рух ветрам.

  • В. млын.

○

  • Ветраная воспа — часцей дзіцячая заразная хвароба, якая суправаджаецца буйным сыпам.

ветрасілавы, ✂.

Які выкарыстоўвае энергію ветру.

  • Ветрасілавая ўстаноўка.

ветраць, ✂; незак. (разм.).

Прасушвацца, праветрывацца.

ветрыць, ✂; незак.

Ачышчаць ад смецця на ветры (збожжа).

  • В. насенне.

ветэран, ✂, м.

  1. Стары, бывалы воін.

    • В. грамадзянскай войны.
  2. перан., чаго. Стары, заслужаны працаўнік, дзеяч у якой-н. галіне.

    • В. працы.
    • В. навукі.

|| ж. ветэранка, ✂.

|| прым. ветэранскі, ✂.

ветэрынар, ✂, м.

Спецыяліст па ветэрынарыі.

|| прым. ветэрынарскі, ✂.

ветэрынарыя, ✂, ж.

Навука аб хваробе жывёл і іх лячэнні.

|| прым. ветэрынарны, ✂.

вехаць, ✂, м.

  1. Мачалка з рагожы.

  2. Жмут, жменя (саломы, сена і пад.).