Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

збіцца1, ; зак.

  1. Ссунуцца з патрэбнага месца.

    • Шапка збілася набок.
  2. Стаптацца, скрывіцца.

    • Абцасы збіліся.
  3. з чаго і без дапаўнення. Адхіліцца ад правільнага шляху, ад правільнага ходу думкі; памыліцца.

    • З. з дарогі.
    • З. ў паказаннях (упасці ў супярэчнасць).
    • Спачатку адказваў добра ўрок, а потым збіўся.
    • З. пры лічэнні.

  • Збіцца з ног (разм.) — вельмі стаміцца ад беганіны, клопатаў.

|| незак. збівацца, .

збіцца2, ; зак.

  1. Згусціцца ад узбоўтвання, ператварыцца ў шчыльную масу.

    • Масла збілася.
  2. Сабрацца разам, у цеснаце.

    • Людзі збіліся ў кучу.

|| незак. збівацца, .

збіць1, ; зак.

  1. Прымусіць адваліцца, упасці, ударам зрушыць з месца.

    • З. з ног.
    • З. яблык з дрэва.
    • З. варожы самалёт.
  2. Стаптаць, скрывіць.

    • З. абцасы.
  3. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі.

    • З. да паўсмерці.
  4. Знізіць, збавіць.

    • З. цану.
    • З. тэмпературу лякарствамі.
    • З. гонар.
  5. перан. Адхіліць ад правільнага шляху; заблытаць.

    • З. з дарогі.
    • З. з панталыку (выклікаць замяшанне, заблытаць).
    • З. цяжкім пытаннем.

|| незак. збіваць, .

збіць2, ; зак.

  1. Ударамі злучыць, саставіць.

    • З. скрынку з дошак.
  2. Узбіваючы, узбоўтваючы, ператварыць у шчыльную масу.

    • З. масла.
  3. Сабраць разам, сагнаць у кучу (разм.).

    • З. кароў у кучу.

|| незак. збіваць, .

зблізіцца, ; зак.

  1. Наблізіцца адзін да аднаго.

    • Машыны зблізіліся.
  2. Уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

    • Новыя суседзі з намі хутка зблізіліся.

|| незак. збліжацца, .

|| наз. збліжэнне, .

зблізіць, ; зак.

  1. Наблізіць аднаго да другога.

    • З. канцы дроту.
  2. Прымусіць уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны.

    • Агульныя інтарэсы іх зблізілі.

|| незак. збліжаць, .

|| наз. збліжэнне, .

зблізку, прысл.

З блізкай адлегласці.

  • Разглядзець каго-, што-н. з.

збляднелы, .

Які стаў бледным.

  • З. твар.

збляднець, ; зак.

Стаць бледным.

|| незак. бляднець, .

збляклы, .

Які страціў яркасць афарбоўкі або свежасць.

  • Збляклыя фарбы.
  • Збляклыя кветкі.