збіцца1 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ссунуцца з патрэбнага месца.

    • Шапка збілася набок.
  2. Стаптацца, скрывіцца.

    • Абцасы збіліся.
  3. з чаго і без дапаўнення. Адхіліцца ад правільнага шляху, ад правільнага ходу думкі; памыліцца.

    • З. з дарогі.
    • З. ў паказаннях (упасці ў супярэчнасць).
    • Спачатку адказваў добра ўрок, а потым збіўся.
    • З. пры лічэнні.

Збіцца з ног (размоўнае) — вельмі стаміцца ад беганіны, клопатаў.

|| незакончанае трыванне: збівацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)