збіць1 дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Прымусіць адваліцца, упасці, ударам зрушыць з месца.
- З. з ног.
- З. яблык з дрэва.
- З. варожы самалёт.
-
Стаптаць, скрывіць.
- З. абцасы.
-
Моцна пабіць, знявечыць пабоямі.
- З. да паўсмерці.
-
Знізіць, збавіць.
- З. цану.
- З. тэмпературу лякарствамі.
- З. гонар.
-
пераноснае значэнне: Адхіліць ад правільнага шляху; заблытаць.
- З. з дарогі.
- З. з панталыку (выклікаць замяшанне, заблытаць).
- З. цяжкім пытаннем.
|| незакончанае трыванне: збіваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)