Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вітрына, ✂, ж.

Месца за акном магазіна, зашклёная шафа або скрынка для паказу розных тавараў.

  • Вітрыны магазінаў.

|| прым. вітрынны, ✂.

вітушка, ✂, ж. (спец.).

Прыстасаванне, на якое намотваюць пражу.

віхлявы, ✂ (разм.).

Які хістаецца з боку ў бок у часе руху.

  • Віхлявая паходка.

віхлясты, ✂ (разм.).

  1. Які хістаецца з боку ў бок (пра чалавека і яго рухі).

  2. Звілісты, пакручасты.

    • Віхлястыя сцежкі.

віхляцца, ✂; незак. (разм.).

Рухацца, хістаючыся з боку ў бок.

  • В. пад цяжарам ношы.

віхляць, ✂; незак. (разм.).

Рухацца няроўна, хістаючыся з боку ў бок.

  • Кола віхляе.
  • В. пры хадзьбе.

віхор​1, ✂, м.

Узнятая ўверх пасма валасоў.

  • Прыгладзіць віхры.

віхор​2 (віхар, ✂, м.

Імклівая кругавая плынь ветру.

  • Снежны в.
  • В. падзей (перан.).
  • Імчацца віхрам (прысл.).

|| прым. віхравы, ✂.

віхрасты, ✂ (разм.).

З віхрамі.

  • В. хлапчук.

віхрыцца, ✂; незак.

Узнімацца, кружыцца віхрам.

  • Віхрыцца пыл.