Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гронка, ✂, ж.

Скопішча пладоў, ягад або кветак на адной галінцы.

  • Г. рабіны.

|| прым. гронкавы, ✂.

грос, ✂, м.

Мера падліку: дванаццаць тузінаў (144 штукі) галантарэйных прадметаў.

  • Г. гузікаў.

гросмайстар, ✂, м.

Вышэйшае спартыўнае званне шахматнага (шашачнага) майстра.

|| прым. гросмайстарскі, ✂.

грот​1, ✂, м.

Штучная або прыродная пячора.

  • Штучны г.

грот​2, ✂, м. (спец.).

Ніжні прамы парус на грот-мачце.

○

  • Грот-мачта — сярэдняя, самая высокая мачта на парусных і вёсельных суднах.

грохат, ✂, м.

  1. Вялікае рэшата для прасейвання зерня.

  2. Устройства для прасейвання сыпкіх матэрыялаў і сарціроўкі іх па велічыні (спец.).

    • Валковы г.

грош, ✂, м.

  1. Даўнейшая медная двухкапеечная манета, пазней паўкапеечная.

    • Хай грошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка).
    • Ні гроша няма (зусім няма грошай).
    • Гроша ломанага не варты (нікуды не прыгодны, нічога не варты).
    • Ні ў г. не ставіць каго-, што-н. (зусім не цаніць, не лічыцца з кім-, чым-н.).
  2. Сучасная разменная манета ў Польшчы, роўная ​1⁄100 злотага, і ў Аўстрыі, роўная ​1⁄100 шылінга.

◊

  • Уваткнуць (уставіць) свае тры грошы (разм. неадабр.) — сказаць неўпапад.

грошы, ✂, м.

  1. Металічныя або папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы.

    • Дробныя г.
    • Размяніць г.
  2. Сродкі, капітал.

    • Вялікія г.

◊

  • Шалёныя грошы (разм.) — грошы, якія лёгка прыйшліся.

  • Кішэнныя грошы — грошы на дробныя расходы.

  • Грошы не пахнуць (неадабр.) — не мае значэння, якім чынам грошы атрыманы.

  • Кідаць грошы на вецер (разм.) — неашчадна расходаваць.

|| памянш. грошыкі, ✂.

|| прым. грашовы, ✂.

грубашэрсны, ✂.

З грубай, нізкага гатунку шэрсці.

  • Грубашэрсныя рукавіцы.

грубець, ✂; незак.

  1. Станавіцца грубым, страчваць мяккасць.

    • Голас грубее.
    • Рукі грубеюць.
  2. Траціць далікатнасць, станавіцца менш культурным.

|| зак. агрубець, ✂, загрубець, ✂ і пагрубець, ✂.