грош назоўнік | мужчынскі род

  1. Даўнейшая медная двухкапеечная манета, пазней паўкапеечная.

    • Хай грошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка).
    • Ні гроша няма (зусім няма грошай).
    • Гроша ломанага не варты (нікуды не прыгодны, нічога не варты).
    • Ні ў г. не ставіць каго-, што-н. (зусім не цаніць, не лічыцца з кім-, чым-н.).
  2. Сучасная разменная манета ў Польшчы, роўная ​1100 злотага, і ў Аўстрыі, роўная ​1100 шылінга.

Уваткнуць (уставіць) свае тры грошы (размоўнае неадабральнае) — сказаць неўпапад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)