грошы, , м.

  1. Металічныя або папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы.

    • Дробныя г.
    • Размяніць г.
  2. Сродкі, капітал.

    • Вялікія г.

  • Шалёныя грошы (разм.) — грошы, якія лёгка прыйшліся.

  • Кішэнныя грошы — грошы на дробныя расходы.

  • Грошы не пахнуць (неадабр.) — не мае значэння, якім чынам грошы атрыманы.

  • Кідаць грошы на вецер (разм.) — неашчадна расходаваць.

|| памянш. грошыкі, .

|| прым. грашовы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)