Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вісячы, ✂.

Прыстасаваны так, каб вісець.

  • В. замок.
  • В. мост.

вітальны, ✂.

Звязаны з прывітаннем.

  • В. паклон.
  • В. жэст.

вітамін, ✂, м.

Арганічнае рэчыва, неабходнае для нармальнай жыццядзейнасці жывых арганізмаў, а таксама прэпарат, які ўтрымлівае такія рэчывы.

|| прым. вітамінны, ✂, вітамінавы, ✂ і вітамінозны, ✂.

  • Вітамінная (вітамінавая) лабараторыя.
  • Вітамінозны тлушч.

вітанне, ✂, н.

  1. гл. вітацца, -ць.

  2. Прывітанне.

    • Слаць в.

|| прым. вітальны, ✂.

  • В. наклон.

вітацца, ✂; незак.

Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы.

  • В. за руку.

|| зак. павітацца, ✂ і прывітацца, ✂.

|| наз. вітанне, ✂.

вітаць, ✂; незак.

  1. Звяртацца да каго-, чаго-н. з прывітаннем.

    • В. знаёмага.
    • В. дэлегатаў канферэнцыі.
    • В. гасцей.
    • Вітаю вас!
  2. перан. Ухваляць, выказваць адабрэнне чаго-н.

    • В. прапанову.
  3. Віншаваць.

    • В. з надыходзячым святам.

|| зак. павітаць, ✂ і прывітаць, ✂.

|| наз. вітанне, ✂.

вітка, ✂, м.

Скручаны лазовы ці бярозавы дубец, якім прывязваюць, прымацоўваюць што-н.

|| прым. вітачны, ✂.

вітковы, ✂.

Здольны абвівацца вакол чаго-н., павойны.

  • Вітковыя расліны.

віток, ✂, м.

  1. Адзін абарот спіралі.

    • В. спружыны.
  2. Тое, што навіта ў выглядзе спіралі.

    • В. абмоткі.
  3. Пры палёце: адзін абарот на арбіце.

    • В. касмічнага карабля вакол Зямлі.

|| прым. вітковы, ✂.

вітраж, ✂, м.

Узор са шкла рознага колеру (у вокнах, дзвярах).

|| прым. вітражны, ✂.