Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скразны, .

  1. Які праходзіць наскрозь.

    • Скразная рана.
  2. Які перамяшчаецца прама ад аднаго пункта да другога, без перасадак і перагрузак.

    • С. цягнік.
  3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці, на ўвесь прадмет.

    • Скразная загартоўка дэталей.
  4. Рэдкі, ажурны; праз які праходзіць святло.

    • Скразныя фіранкі.
  5. Пра вецер, што дзьме праз адтуліны, якія знаходзяцца насупраць адна адной.

    • С. вецер.

скразняк, , м.

Вельмі моцная цяга паветра праз скразныя адтуліны, праёмы і пад.

  • С. шкодны для здароўя.

|| прым. скразняковы, .

скрануцца, ; зак.

Зрушыцца з месца.

  • Цягнік скрануўся з месца.

|| незак. скранацца, .

|| наз. скрананне, .

скрануць, ; зак.

Зрушыць з месца.

  • С. шафу.

|| незак. скранаць, .

|| наз. скрананне, .

скрапіць, ; зак.

Выклікаць запор.

  • Пражаным бобам скрапіла (безас.) жывот.

|| незак. скрапляць, .

|| наз. скрапленне, .

скрапляльны, .

Які служыць для скраплення жывата.

  • С. сродак.

скрасці, ; зак.

Цішком забраць для сябе што-н. чужое.

  • Тваіх здабыткаў злодзею не с.

скрозь, прысл. і прыназ.

  1. прысл. Усюды.

    • С. лёг снег.
  2. прысл. Заўсёды, увесь час (разм.).

    • Я сябе с. сам правяраю.
  3. прыназ. з В. Цераз што-н.

    • С. шчыліны дзвярэй прабівалася святло.
  4. прыназ. з В. Ужыв. пры абазначэнні стану, дзеяння і пад., якое змяняецца, суправаджаецца іншым дзеяннем, станам і пад.

    • Шаптаць с. слёзы.

скроіць, ; зак.

  1. гл. кроіць.

  2. Кроячы, зрасходаваць што-н.

    • С. увесь паркаль.

|| незак. скройваць, .

скромнік, , м.

Чалавек сціплых паводзін.

|| ж. скромніца, .