скрозь, прысл. і прыназ.

  1. прысл. Усюды.

    • С. лёг снег.
  2. прысл. Заўсёды, увесь час (разм.).

    • Я сябе с. сам правяраю.
  3. прыназ. з В. Цераз што-н.

    • С. шчыліны дзвярэй прабівалася святло.
  4. прыназ. з В. Ужыв. пры абазначэнні стану, дзеяння і пад., якое змяняецца, суправаджаецца іншым дзеяннем, станам і пад.

    • Шаптаць с. слёзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)