Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

віскат, ✂, м. (разм.).

Тое, што і віск.

віскатаць, ✂; незак. (разм.).

Пранізліва крычаць, утвараць высокія пранізлівыя гукі.

віскі, нескл., н.

Моцная англійская і амерыканская гарэлка.

вісклівы, ✂.

  1. Пранізлівы, з віскам.

    • В. крык.
  2. Які часта вішчыць.

    • Вісклівае парася.

|| наз. вісклівасць, ✂.

віскоза, ✂, ж.

  1. Студзяністая клейкая цэлюлозная маса, з якой вырабляецца штучны шоўк, цэлафан і пад.

  2. Штучны шоўк.

|| прым. віскозны, ✂.

  • Віскознае валакно.

віславухі, ✂.

З абвіслымі вушамі.

  • В. сабака.

|| наз. віславухасць, ✂.

вісмут, ✂, м.

Хімічны элемент — крохкі серабрыста-белы метал.

|| прым. вісмутавы, ✂.

віснуць, ✂; незак.

  1. Апускацца ўніз, прымаючы вісячае становішча, звісаць.

    • Валасы віснуць на лоб.
    • Туман вісне (перан.) над балотам.
  2. перан., на кш, таксама віснуць на шыі ў каго.

    • Ліпнуць да каго-н. (разм.).
    • Дзеці так і віснуць на ш.

|| зак. павіснуць, ✂ і завіснуць, ✂.

віст, ✂, м.

Род карцёжнай гульні.

вісус, ✂ (лаянк.).

Свавольнік, гарэза, распуснік.