Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

восемсот, ліч.

Лік, лічба і колькасць 800.

|| парадкавы ліч. васьмісоты, .

восенню, прысл.

У асенні час.

восень, , ж.

Пара года паміж летам і зімой.

  • Позняя в.
  • В. жыцця (перан.).

|| прым. асенні, і восеньскі, .

воск, , м.

Мяккае пластычнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы для будовы сотаў.

  • Тапіць в.
  • Мяккі як в.

|| прым. васковы, .

  • Васковая свечка.
  • В. твар (перан. бледна-жоўты).
  • Васковая спеласць зерня (фаза спеласці перад поўным паспяваннем).

воспа, , ж.

  1. Востразаразная вірусная хвароба, якая суправаджаецца гнойным сыпам на скуры і слізістай абалонцы.

    • Прышчэпка воспы.
  2. Шрамы і ямкі, якія застаюцца на скуры пасля гэтай хваробы або на месцы яе прышчэплівання (разм.).

    • Пабіты воспай.

|| прым. воспавы, .

воспапрышчэпліванне, , н.

Прышчэпка супрацьвоспеннай вакцыны.

|| прым. воспапрышчэпны, .

воспіна, , ж.

Ямка або шрам на скуры пасля воспы або прышчэпкі воспы.

востравугольнік, , м.

Геаметрычная фігура з вострымі вугламі.

востравугольны, .

З вострымі канцамі (канцом).

  • Востравугольная вяршыня.

востраў, , м.

  1. Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадой.

  2. Участак, які вылучаецца чым-н. сярод навакольнай мясцовасці, напр. сухое месца сярод балота, невялікі лес сярод поля і пад.

|| памянш. астравок, .

|| прым. астраўны, .