Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

завал, , м.

  1. Нагрувашчванне, мноства чаго-н., што перашкаджае праходу, праезду.

    • Снежны з.
    • Расчысціць з. на дарозе.
  2. Прыстасаванне ў выглядзе жэрдкі для запірання варот, дзвярэй.

|| прым. завальны, .

завала, , ж.

  1. Прыстасаванне ў форме металічнага стрыжня або жэрдкі для запірання дзвярэй.

    • Зачыніць дзверы на замок і завалу.
  2. Тое, што і завал (у 1 знач.).

  3. перан. Лянівы чалавек, лежабок (разм.).

|| прым. завальны, .

завалачы, ; зак.

  1. Валочачы, цягнучы, даставіць куды-н.

    • З. мяшок з бульбай у склеп.
    • З. за вугал
  2. што. Закрыць, зацягнуць (хмарамі, туманам і пад.).

    • Хмары завалаклі неба.
    • Бухту завалакло туманам.

|| незак. завалакаць, і завалакваць, .

завалачыся, ; зак.

  1. чым. Закрыцца, зацягнуцца (хмарамі, туманам і пад.).

    • Неба завалаклося хмарамі.
    • Вочы завалакліся слязамі.
  2. Зайсці, зацягнуцца куды-н. (разм.).

    • Завалокся на край свету.

|| незак. завалакацца, .

заваліцца, .

  1. Упасці за што-н.

    • Капялюш заваліўся за шафу.
  2. Абваліцца, абрушыцца.

    • Калодзеж заваліўся.
  3. Упасці, не ўстаяўшы на нагах.

    • Паслізнуцца і з.
  4. Улегчыся, залегчы (разм.).

    • З. спаць.
  5. Бесцырымонна зайсці, заявіцца куды-н., уваліцца (разм.).

    • У хату заваліліся няпрошаныя госці.
  6. чым. Атрымаць або мець з лішкам (разм.).

    • З. ураджаем бульбы.
    • Садавіны там — хоць заваліся.

|| незак. завальвацца, .

заваліць, ; зак.

  1. Накідаўшы, наклаўшы чаго-н., напоўніць, загрувасціць.

    • З. яму каменнем.
    • З. двор дрывамі.
    • З. работай каго-н. (перан. абцяжарыць).
    • Магазін завалены таварамі (перапоўнены).
  2. Засыпаць зверху, пакрыць.

    • Дарогу заваліла (безас.) снегам.
  3. Закрыць на завалу (у 1 знач.).

    • З. дзверы нанач.
  4. перан. Поўнасцю праваліць (разм.).

    • З. экзамен.
    • З. справу.
  5. безас. Пра боль у горле (разм.).

    • Горла заваліла.

|| незак. завальваць, .

|| наз. завальванне, і завалка, .

|| прым. завальны, і завалачны, .

  • Завальная траншэя.
  • Завалачная машына.

завалодаць, і заўладаць, ; зак.

  1. Узяць каго-, што-н. у поўнае сваё распараджэнне, захапіць.

    • З. чужой маёмасцю.
  2. перан. Прыцягнуць да сябе, падпарадкаваць свайму ўплыву.

    • З. чыёй-н. увагай.

|| незак. завалодваць, .

заваль, , ж., зб. (разм.).

Няходкія, заляжалыя тавары.

заваляцца, ; зак. (разм.).

Праляжаць доўга без выкарыстання, прымянення.

заваляшчы, (разм.).

Дрэнны, зусім непрыгодны, нікому не патрэбны.

  • З. тавар.