Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скалець, ✂; зак.

Вельмі змерзнуць.

  • Скалелі рукі на марозе.

скаліёз, ✂, м. (спец.).

Скрыўленне пазваночніка.

|| прым. скаліёзны, ✂.

скалісты, ✂.

З мноствам скал; падобны на скалы.

  • Скалістыя горы.

|| наз. скалістасць, ✂.

скаліцца, ✂; незак.

Скаліць зубы.

  • Звер злосна с.

|| зак. аскаліцца, ✂ і выскаліцца, ✂.

скаліць, ✂; незак.

Скаліць зубы —

  • 1) раскрываючы губы, агаляць, паказваць зубы;

  • 2) смяяцца, рагатаць (разм. неадабр.).

    • Абставіны тут складаныя, а ты зубы с.!

|| зак. аскаліць, ✂ і выскаліць, ✂.

скалка, ✂, ж.

  1. Вельмі цвёрды камень для выкрэсвання агню; крэмень.

  2. Тлушчавая кропля на зваранай страве (разм.).

    • Крупеня тлустая, аж скалкі плаваюць.

|| памянш. скалачка, ✂.

|| прым. скалачны, ✂.

скалоцца​1, ✂; зак.

Аддзяліцца, адпасці пры ўдары (пра слой, кавалак чаго-н.).

  • Лёд лёгка скалоўся.

|| незак. сколвацца, ✂.

скалоцца​2, ✂; зак.

  1. Змацавацца (шпількай і пад.).

  2. Параніць цела чым-н. вострым у многіх месцах.

    • С. іржышчам.

|| незак. сколвацца, ✂.

скалоць​1, ✂; зак.

Аддзяліць слой, кавалак чаго-н. ударам; збіць.

  • С. лёд з ганка.

|| незак. сколваць, ✂.

|| наз. сколка, ✂ і сколванне, ✂.

скалоць​2, ✂; зак.

  1. Змацаваць разам што-н., сашпільваючы.

    • С. кускі матэрыі.
    • С. шпількай пояс.
  2. і каго. Зраніць у многіх месцах чым-н. вострым, калючым.

    • С. ногі іржышчам.

|| незак. сколваць, ✂.

|| наз. сколка, ✂ і сколванне, ✂.