Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драпануць, ; зак. (разм.).

Хутка ўцячы, даць драла.

  • Драпануў у хмызняк і знік.

драпацца, ; незак.

  1. Мець уласцівасць драпаць.

    • Кошка драпаецца, асцярожна.
  2. Наносіць драпіны адзін аднаму.

  3. Скрэбціся лапамі, зубамі, шукаючы магчымасці пранікнуць куды-н.

    • Мышы драпаюцца пад падлогай.
    • Сабака драпаецца ў дзверы.

драпаць1, ; незак.

Рабіць драпіны чым-н. вострым, цвёрдым на якой-н. паверхні.

|| аднакр. драпануць, .

|| наз. драпанне, .

драпаць2, ; незак. (разм. пагард.).

Паспешна адступаць, хутка бегчы наўцёкі.

  • Немцы драпалі з-пад Курска аж пыл курэў.

драпежнік, , м.

  1. Драпежная жывёліна.

    • Лясныя драпежнікі.
  2. перан. Драпежны (у 2 знач.) чалавек.

  3. перан. Той, хто нажываецца на абрабаванні каго-н., на раскрадванні грамадскага набытку.

|| ж. драпежніца, .

|| прым. драпежніцкі, .

драпежніцкі, .

  1. гл. драпежнік.

  2. перан. Шкодніцкі, заснаваны на асабістай выгадзе.

    • Драпежніцкае высяканне лесу.
    • Драпежніцкая лоўля рыбы.

драпежніцтва, , н.

  1. Спосаб існавання драпежных жывёл (спец.).

    • Ваўкі жывуць драпежніцтвам.
  2. перан. Характар дзеянняў, уласцівых драпежніку (у 2 і 3 знач.).

    • Д. ў лоўлі рыбы.
  3. перан. Драпежніцкае (у 3 знач.) вядзенне гаспадаркі, выкарыстанне чаго-н. драпежніцкім чынам.

    • Лясное д.

драпежны, .

  1. Пра жывёл: які корміцца жывёламі.

    • Д. звер.
    • Драпежныя рыбы.
  2. перан. Прагны, поўны імкнення авалодаць кім-, чым-н., захапіць што-н., а таксама тай, што выражае такое імкненне.

    • Драпежная натура.
    • Д. погляд.

|| наз. драпежнасць, .

драпіна, , ж.

Ранка на скуры, пашкоджанне ў выглядзе палоскі на прадмеце, зробленыя чым-н. вострым (нажом, кіпцюрамі і пад.).

  • Глыбокая д.
  • Ногі ў драпінах ад іржэўніку.
  • Д. на паліраваным стале.

|| памянш. драпінка, .

драпіраваць, ; незак.

Абіваць, упрыгожваць якой-н. тканінай, збіраючы адзенне, тканіну ў прыгожыя складкі.

  • Д. сцены.

|| зак. задрапіраваць, .

|| звар. драпіравацца, .

|| зак. задрапіравацца, .

|| наз. драпіроўка, і драпіраванне, .