сістэматызаваць, ✂; зак. і незак.
Прывесці (прыводзіць) у сістэму (у 1 знач.).
|| наз. сістэматызаванне, ✂ і сістэматызацыя, ✂.
сістэматыка, ✂, ж.
Прывядзенне ў сістэму (у 1 знач.) чаго-н., а таксама сістэма, класіфікацыя чаго-н.
сістэматычны, ✂.
-
Які трымаецца пэўнай сістэмы (у 1 знач.).
- С. каталог навуковай літаратуры.
-
Які пастаянна паўтараецца, не перапыняецца.
- Сістэматычныя ўрокі па музыцы.
- Сістэматычна (прысл.) наведваць заняткі.
|| наз. сістэматычнасць, ✂.
сістэматэхніка, ✂, ж. (спец.).
Навукова-тэхнічная дысцыпліна, што займаецца стварэннем і эксплуатацыяй складаных сістэм (у 3 знач.).
|| прым. сістэматэхнічны, ✂.
сіта, ✂, н.
Род рэшата (у 1 знач.) з густой сеткай для прасейвання або працэджвання чаго-н.
- Прасеяць муку на с.
- Працадзіць варыва на с.
|| памянш. сітца, ✂.
|| прым. сітавы, ✂.
сітаўка, ✂, ж.
Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных.
- Скачуць як на
спружынках вёрткія сітаўкі.
|| прым. сітаўкавы, ✂.
сітніца, ✂, ж. (разм.).
Хлеб, спечаны з сітнай мукі.