Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сіплы, .

Прыглушана-хрыплы, з прысвістваннем і лёгкім сіпеннем.

  • С. голас.
  • Сіпла (прысл.) пець.

|| наз. сіпласць, .

сіпнуць, ; незак.

Рабіцца сіплым, пачынаць сіпець.

  • Голас сіпне.

|| зак. асіпнуць, .

сірата, , м.

Дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або двух бацькоў.

  • Дзе ж сіраце бацьку ўзяць?
  • Круглая с. (без маці і бацькі).
  • Казанская с. (перан. пра таго, хто прыкідваецца няшчасным, каб разжаліць каго-н.).

|| памянш.-ласк. сіротка, і сірацінка, . ДМ -тцы, Т -ай (-аю), ж., -так і сірацінка, -і, ДМ -у, Т -ам, м., ДМ -нцы, Т -ай (-аю), ж., -нак.

|| прым. сірочы, і сіроцкі, .

  • Сірочую галоўку дожджык мые.
  • Зіма сёлета сіроцкая — без моцных маразоў.

сіратлівы, .

Тужліва-адзінокі, сумны, маркотны.

  • С. выгляд.
  • Сіратлівая старасць.

|| наз. сіратлівасць, .

сірацець, ; незак.

Станавіцца сіратой.

|| зак. асірацець, .

сірока, нескл., м.

Сухі і гарачы афрыканскі вецер, які дзьме ў міжземнаморскіх краінах.

сіроп, , м.

  1. Канцэнтраваны раствор цукру ў вадзе.

    • Лекавы с. (змяшчае лекавыя рэчывы і з’яўляецца лекавым прэпаратам).
  2. Салодкая вадкасць з фруктовых і ягадных сокаў з цукрам.

    • Малінавы с.

|| прым. сіропны, .

сіроцтва, , н.

Стан сіраты; адзіноцтва.

  • Вырасці ў сіроцтве.
  • С. з дзяцінства.

сірыйцы, , м.

Насельніцтва Сірыі.

|| ж. сірыйка, .

|| прым. сірыйскі, .

сірын, , м.

У старажытнай рускай літаратуры: фантастычная птушка з жаночым тварам і грудзьмі.