Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыфмавацца, ✂; незак.

Утвараць рыфму.

  • Гэтыя словы рыфмуюцца паміж сабой.

рыфмаваць, ✂; незак.

  1. Тое, што і рыфмавацца (спец.).

  2. Падбіраць (словы) для атрымання рыфмы.

|| зак. зрыфмаваць, ✂.

|| наз. рыфмаванне, ✂.

рыфмаплёт, ✂, м. (разм. зневаж.).

Дрэнны стваральнік вершаў, рыфмач.

рыфмоўка, ✂, ж.

Сістэма, парадак чаргавання рыфмаў у вершы.

  • Перакрыжаваная р.

рыхлець, ✂; незак.

Станавіцца рыхлым, рыхлейшым.

  • Глеба рыхлее.

|| зак. парыхлець, ✂.

рыхліцель, ✂, м.

Сельскагаспадарчая прылада для рыхлення глебы.

рыхліць, ✂; незак.

Рабіць рыхлым (звычайна пра ўскопванне).

  • Р. глебу.

|| зак. узрыхліць, ✂ і разрыхліць, ✂.

|| наз. рыхленне, ✂, узрыхленне, ✂ і разрыхленне, ✂.

рыхлы, ✂.

  1. Порысты, рассыпісты, мяккі.

    • Р. снег.
    • Рыхлая глеба.
  2. перан. Пра стыль, выклад: расплывісты і вялы.

    • Рыхлая кампазіцыя.

|| наз. рыхласць, ✂.

рыхт, ✂, м. (разм.):

  • рыхт у рыхт — дакладна такі або такі самы.

    • Зрабіў р. у р. як ты сказаў.

рыхтавацца, ✂; незак.

  1. да чаго, у што і з інф. Рабіць прыгатаванні да чаго-н.

    • Р. да зімы.
    • Р. ў дарогу.
    • Р. да экзаменаў.
  2. Быць у стане ці працэсе падрыхтоўкі; наспяваць, быць наперадзе.

    • Рыхтуюцца важныя падзеі.