Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

знямога, ✂, м.

Стан крайняй стомленасці, бяссілля.

  • Зваліцца з ног ад знямогі.

зняможаны, ✂.

Даведзены да знямогі; знясілены; які выражае знямогу.

  • З. чалавек.
  • З. твар.

|| наз. зняможанасць, ✂.

знянацку, прысл.

Раптоўна, нечакана.

  • З. напасці на варту.

зняпраўдзіць, ✂; зак. (разм.).

Абвергнуць, даказаць непраўдзівасць чаго-н.

  • Ён імкнуўся з. распаўсюджаныя чуткі.

знясіленне, ✂, н.

  1. гл. знясіліцца, -ць.

  2. Стан крайняй стомленасці, поўнай страты сіл.

    • Падаць ад знясілення.

знясілены, ✂.

Крайне стомлены, абяссілены, які сведчыць пра знясіленне.

  • З. арганізм.

|| наз. знясіленасць, ✂.

знясілець, ✂; зак.

Стаць бяссільным, аслабець, знемагчы.

  • Стары зусім знясілеў.

знясіліцца, ✂; зак.

  1. Зрабіцца слабым, бяссільным.

    • З. ад цяжкай працы.
  2. Спустошыцца (пра глебу).

    • Зямля знясілілася.

|| незак. знясільвацца, ✂.

|| наз. знясіленне, ✂.

знясіліць, ✂; зак.

Зрабіць бяссільным, аслабіць.

  • Хвароба яго знясіліла.

|| незак. знясільваць, ✂.

|| наз. знясіленне, ✂.

зняславіцца, ✂; зак.

Зняславіць, зганьбіць сябе.

  • І трэба ж гэтак з.

|| незак. знеслаўляцца, ✂.