Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

беладрэ́ўшчык, ✂, м.

Сталяр, які вырабляе простую непаліраваную мэблю з дрэва.

белакро́ўе, ✂, н.

Захворванне крыві, звязанае з павелічэннем колькасці белых крывяных цельцаў — лейкацытаў, лейкоз.

|| прым. белакроўны, ✂.

белаку́ры, ✂.

Са светла-русымі валасамі.

Белакурая дзяўчынка.

белару́сы, ✂, м.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

|| ж. беларуска, ✂.

|| прым. беларускі, ✂.

  • Беларуская мова.

белару́чка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Чалавек, які цураецца фізічнай працы, наогул цяжкай работы.

белары́біца, ✂, ж.

Рыба сямейства ласасёвых.

беласне́жны, ✂.

Вельмі белы.

  • Беласнежная сарочка.

беластво́лы, ✂.

З белым ствалом.

  • Беластволыя бярозы.

беласце́нны, ✂.

З белымі сценамі.

  • Б. палац.

белатва́ры, ✂.

З вельмі белым тварам.

  • Белатварая паненка.