Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзюдо́, нескл., н.

Японская барацьба вольнага стылю, якая ўзнікла на аснове адбору і мадэрнізацыі прыёмаў джыу-джыцу.

дзю́ны, дзюн, адз. дзю́на, -ы, ж.

Узбярэжныя пясчаныя наносы, якія перамяшчаюцца ветрам.

|| прым. дзю́нны, -ая, -ае.

дзюра́ль, -ю, м.

Тое, што і дзюралюміній.

|| прым. дзюра́левы, -ая, -ае.

дзюралюмі́ній, -ю, м.

Лёгкі трывалы сплаў алюмінію і медзі з прымессю іншых элементаў.

|| прым. дзюралюмі́ніевы, -ая, -ае.

дзюрча́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чы́ць; незак. (разм.).

Цурчаць, ствараць булькатлівыя гукі.

Ручаёк дзюрчаў па каменьчыках.

дзюшэ́с, -у, м.

Гатунак дэсертных груш з сакавітай салодкай мякаццю.

дзябёлы, -ая, -ае (разм.).

1. Дужага целаскладу; поўны.

Д. мужчына.

2. Тоўсты, грубы, шчыльны (пра тканіну).

Дзябёлае сукно.

|| наз. дзябёласць, -і, ж.

дзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).

1. незак.; гл. дзецца.

2. зак. (толькі прош.). Знікнуць, прапасці невядома куды.

Куды дзяваўся мой партфель?

дзява́ць гл. дзець.

дзяво́цкі, -ая, -ае.

Тое, што і дзявочы.

Д. гонар.