дзічы́на, -ы, ж.
1. зб. Дзікія звяры і птушкі як прадмет палявання.
Лясная д.
2. Мяса дзікіх жывёл і птушак.
Насмажыць дзічыны.
дзічы́ха, -і, ДМ -чы́се, мн. -і, -чы́х, ж. (разм.).
Самка дзікага кабана, дзіка.
дзічы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; незак., каго-чаго і без дап. (разм.).
Саромецца, ухіляцца ад сустрэч і размоў, асабліва з чужымі ці малазнаёмымі людзьмі.
Д. людзей.
дзічэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.
1. Станавіцца дзікім, перараджацца.
Дрэвы дзічэюць.
Без нагляду лес дзічэў.
2. перан. Станавіцца нелюдзімым, дзіклівым.
Д. у адзіноце.
|| зак. адзічэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е і здзічэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.
|| наз. дзічэ́нне, -я, н.
дзот, -а, М дзо́це, мн. -ы, -аў, м.
Умацаваны абаронны агнявы пункт у выглядзе зямлянкі.
Па дзотах праціўніка несціхана садзілі гарматы.
дзылі́нкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
Званіць, ствараць звінячы гук чым-н. металічным.
Д. ключамі.
|| аднакр. дзылі́нкнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).
|| наз. дзылі́нканне, -я, н.
дзын-дзы́н, выкл. гукаперайм.
Ужыв. для абазначэння гукаў званочкаў, бомаў і пад.
А званочак пад дугою д.
дзьмухаве́ц, -хаўца́ і (зб.) -хаўцу́, мн. -хаўцы́, -хаўцо́ў, м. (разм.).
Травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі, сцяблом з млечным сокам і насеннем на пушыстых валасінках.
|| прым. дзьмухаўцо́вы, -ая, -ае.
дзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Перарывіста, з перапынкамі дзьмуць.
Д. на шклянку з гарачым чаем.
|| аднакр. дзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
Д. на свечку.
|| наз. дзьму́ханне, -я, н.