Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзвы́нкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.).

Недзе дзвынкала шкло.

Над вухам дзвынкалі камары.

|| аднакр. дзвы́нкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. дзвы́нканне, -я, н.

дзе, прысл.

1. пыт. У якім месцы.

Дзе вы працуеце?

2. месца. У якім месцы.

Няма дзе адпачыць.

3. неазнач. Тое, што і дзе-небудзь.

Пашукай лепш, можа дзе згубіў.

Ці няма дзе вольнага месца?

4. адноснае. Ужыв. як злучальнае слова, падпарадкоўвае даданыя сказы месца, азначальныя, дапаўняльныя, дзейнікавыя, уступальныя сказы.

Горад, дзе я жыў.

5. у знач. часц. Ужыв. для выражэння поўнай немагчымасці чаго-н., сумнення ў чым-н.

Адпачыў? — Дзе адпачыў!

Столькі работы.

Дзе наша не прападала (разм.) — выказванне рашучасці ісці на рызыку.

дзе́вер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мужаў брат.

Мой д. — справядлівы чалавек.

дзевяно́ста, -а, ліч. кольк.

Лік і колькасць 90.

Д. чалавек.

Яму за д.

|| парадк. дзевяно́сты, -ая, -ае.

дзевятна́ццаць, -і, ліч. кольк.

Лік і колькасць 19.

|| парадк. дзевятна́ццаты, -ая, -ае.

дзевяці...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дзевяць, напр.: дзевяцігадовы, дзевяцімпольны, дзевяцібальны, дзевяціградусны, дзевяцігадзінны.

дзевяцікла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучань дзявятага класа.

|| ж. дзевяцікла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

дзевяцікра́тны, -ая, -ае.

Які паўтараецца дзевяць разоў, павялічаны ў дзевяць разоў.

У дзевяцікратным памеры.

дзе́вяць, -і, Т -ццю́, ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 9.

|| парадк. дзявя́ты, -ая, -ае.

дзевяцьсо́т, дзевяцісо́т, дзевяціста́м, дзевяццюста́мі, (аб) дзевяціста́х, ліч. кольк.

Лік і колькасць 900.

|| парадк. дзевяцісо́ты, -ая, -ае.