Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

джы́у-джы́цу, нескл., н.

Японскае нацыянальнае баявое мастацтва, сістэма самаабароны без зброі.

джэйра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від газелі¹, пашыраны на пустынных і паўпустынных тэрыторыях Закаўказзя, Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

|| прым. джэйра́навы, -ая, -ае.

джэм, -у, м.

Варэнне з садавіны або ягад у выглядзе густога жэле.

|| прым. джэ́мавы, -ая, -ае.

джэ́мпер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вязаная кофта без каўняра, якая надзяваецца цераз галаву.

джэнтльме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адукаваны і выхаваны мужчына, які адрозніваецца прыстойнасцю і ветлівасцю ў адносінах з іншымі, высакароднасцю маралі, далікатнасцю, элегантнасцю.

|| прым. джэнтльме́нскі, -ая, -ае.

Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна ў вуснай форме.

джэ́рсі, нескл., н.

Шчыльная трыкатажная тканіна з шарсцяных, баваўняных, шаўковых ці сінтэтычных ніцей, а таксама адзенне з такога матэрыялу.

Баваўнянае, шарсцяное, шаўковае д.

дзве гл. два.

дзве́рцы, -аў.

1. гл. дзверы.

2. Створка, створкі, якімі закрываюць якую-н. адтуліну.

Пячныя д.

дзве́ры, дзвярэ́й, Т дзвяра́мі і дзвяры́ма.

Праём у сцяне для ўваходу ў памяшканне, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём.

Навесіць д.

Дубовыя д.

Зачыніць д. на ключ.

Царскія дзверы — у праваслаўнай царкве: галоўныя дзверы ў іканастасе, якія вядуць у алтар.

Дзень адчыненых дзвярэй — дзень вольнага доступу ў навучальныя ўстановы з мэтай азнаямлення з імі перад паступленнем на вучобу.

Пры зачыненых дзвярах — без допуску пабочных асоб.

Стукацца ў дзверы — звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

|| памянш. дзве́рцы, -аў.

|| прым. дзвярны́, -а́я, -о́е.

Д. праём.

Дзвярная клямка.

дзве́сце, двухсо́т, двумста́м, двумаста́мі, (аб) двухста́х, ліч. кольк.

Лік і колькасць 200.

|| парадк. двухсо́ты, -ая, -ае.