Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

двухко́лы, -ая, -ае.

На двух колах.

Дзіцячы д. ровар.

двухкра́тны, -ая, -ае.

Двухразовы; павялічаны ў два разы.

Д. напамін.

У двухкратным памеры.

Д. чэмпіён.

двухкры́лы, -ая, -ае.

1. З двума крыламі.

Д. планёр.

2. у знач. наз. двухкры́лыя, -ых. Атрад насякомых, які мае адну пару крылаў (напр., мухі, камары і пад.).

двухлітро́вы, -ая, -ае.

Ёмістасцю ў два літры.

Д. збан.

двухме́рны, -ая, -ае.

Які мае два вымярэнні.

|| наз. двухме́рнасць, -і, ж.

двухме́сны, -ая, -ае.

Прызначаны для дваіх.

Двухмеснае купэ.

Д. нумар.

двухметро́вы, -ая, -ае.

Даўжынёй у два метры.

Двухметровая вышыня.

двухмо́ўны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца дзвюма мовамі.

Двухмоўнае насельніцтва.

2. Складзены на дзвюх мовах.

Д. слоўнік.

|| наз. двухмо́ўе, -я, н. (да 1 знач.).

двухпавярхо́вы, -ая, -ае.

Вышынёй у два паверхі.

Д. дом.

двухпакаёвы, -ая, -ае.

Які складаецца з двух пакояў.

Двухпакаёвая кватэра.