Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

двуру́шніцтва, -а, н.

Паводзіны двурушніка.

Палітычнае д.

|| прым. двуру́шніцкі, -ая, -ае.

двуру́шнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Быць двурушнікам, дзейнічаць як двурушнік.

|| зак. здвуру́шнічаць, -аю, -аеш, -ае.

двух... гл. дву...

двухаблі́чны, -ая, -ае.

Тое, што і двудушны.

|| наз. двухаблі́чнасць, -і, ж.

двухадзі́ны, -ая, -ае (кніжн.).

Які складаецца з дзвюх частак, двух элементаў і ўтварае адзінства.

двухбо́ртны, -ая, -ае.

Які мае два барты з гузікамі на кожным (пра адзенне).

Д. касцюм.

двухвярсто́вы, -ая, -ае (уст.).

1. Працягласцю ў дзве вярсты.

Двухвярстовая адлегласць.

2. Маштабам дзве вярсты ў цалі (пра карту).

двухгадзі́нны, -ая, -ае.

1. Які працягваецца дзве гадзіны.

Д. даклад.

2. Які прыбывае ці ад’язджае ў дзве гадзіны (пра цягнік, параход і пад.; разм.).

Д. параход.

двухгадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. двухгоддзе.

2. Які праіснаваў, пражыў два гады.

Д. тэрмін.

Двухгадовае дзіця.

двухгало́вы, -ая, -ае.

3 дзвюма галовамі.

Д. змей.

Двухгаловы арол — відарыс арла з дзвюма галовамі на дзяржаўным гербе Расійскай Федэрацыі.