Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дапамо́га, -і, ДМо́зе, ж.

1. Садзейнічанне, падтрымка каму-н. у чым-н.

Д. бацькам.

2. Матэрыяльная падтрымка.

Грашовая д.

Выхадная д.

3. Садзейнічанне ў лячэнні, у палягчэнні пакут.

Медыцынская д.

Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Першая дапамога — дапамога хвораму ці пацярпеламу да прыбыцця доктара.

Хуткая дапамога

1) сістэма медыцынскай дапамогі пры небяспечных для жыцця і здароўя чалавека выпадках, якая аказваецца дома або на месцы здарэння;

2) спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якая аказвае такую дапамогу.

дапамо́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кніга для навучання па якім-н. асобным прадмеце.

Д. па фізіцы.

Д. па гісторыі Беларусі.

дапамо́жны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для дапамогі каму-, чаму-н.; падсобны.

Д. матэрыял.

2. Неасноўны, дадатковы.

Д. цэх.

Дапаможная гаспадарка.

Дапаможны дзеяслоў — асабовая форма дзеяслова, што ўжыв. для выражэння аналітычных дзеяслоўных форм або састаўнога выказніка, напр.: быў настаўнікам, буду чытаць.

дапасава́нне, -я, н. (спец.).

Від падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа граматычных формах, у якіх стаіць галоўнае слова, напр.: новы дом, цікавая кніга, беларускі народ.

дапасава́ны, -ая, -ае (спец.).

Звязаны граматычнай сувяззю дапасавання.

Дапасаванае азначэнне.

дапасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

1. Падагнаць, прыладзіць (разм.).

Д. новае тэхнічнае прыстасаванне.

2. Паставіць залежнае слова ў тым самым родзе, ліку, склоне, у якім стаіць галоўнае слова.

Д. прыметнік да назоўніка.

|| незак. дапасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

дапа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -падзі́; зак. (разм.).

1. да чаго. З прагнасцю дарвацца, накінуцца на што-н. жаданае.

Д. да вады.

2. Настойліва імкнучыся, дабрацца куды-н., да якога-н. месца.

Яго нішто не ўтрымае, ён усюды дападзе.

|| незак. дапада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

дапато́пны, -ая, -ае (разм.).

1. Вельмі даўні, які нібыта існаваў да міфічнага біблейскага патопу.

Дапатопная жывёліна.

2. Старамодны, устарэлы (жарт., іран.).

Д. фасон.

У цябе, браце, нейкая дапатопная мэбля.

дапаўна́, прысл. (разм.).

Да самых берагоў.

Наліць бочку д.

дапаўне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. дапоўніць.

2. Тое, чым што-н. дапоўнена; дадатак.

Д. да пастановы.

3. У граматыцы: даданы член сказа са знач. аб’екта, звычайна выражаны ўскосным склонам назоўніка ці іншай часцінай мовы ў функцыі назоўніка.

Прамое д.

Ускоснае д.

|| прым. дапаўня́льны, -ая, -ае (у 3 знач.).

Д. даданы сказ.