Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дано́счык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які зрабіў данос.

|| ж. дано́счыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. дано́счыцкі, -ая, -ае.

данты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Зубны ўрач.

|| ж. данты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. данты́сцкі, -ая, -ае.

да́ныя, -ых.

Звесткі, паказчыкі, неабходныя для абгрунтавання, абагульнення і пад.

даню́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

1. Празмерна доўга і часта нюхаючы, дайсці да непрыемных вынікаў.

2. перан. Дазнацца, разведаць пра што-н. якім-н. непрыстойным спосабам.

Паліцыя данюхалася аб прыходзе партызанскага разведчыка.

|| незак. даню́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

данясе́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Вуснае ці пісьмовае паведамленне якіх-н. звестак кіраўніцтву.

Паслаць д. ў штаб.

даня́ць, дайму́, до́ймеш, до́йме; даня́ў, даняла́, -ло́; даймі́; даня́ты; зак., каго-што.

Змучыць, дапячы, вывесці з раўнавагі.

Як дойме ліха, прарэжуцца зубы (з нар.).

|| незак. дайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

дапазна́, прысл. (разм.).

Да позняга часу.

Засядзеліся д.

дапаласка́цца, -лашчу́ся, -ло́шчашся, -ло́шчацца; -лашчы́ся; зак.

Канчаткова, поўнасцю выпаласкацца.

дапаласка́ць, -ашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; зак.

Канчаткова выпаласкаць.

Д. бялізну.

дапамагчы́, -магу́, -мо́жаш, -мо́жа; -мо́г, -магла́, -ло́; зак.

1. каму. Аказаць дапамогу, пасадзейнічаць у чым-н.

Д. ў рабоце.

Д. распрануцца.

2. каму. Падтрымаць матэрыяльнымі сродкамі.

Д. грашамі.

Д. будаўнічымі матэрыяламі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каму-чаму. З’явіцца сродкам для дасягнення мэты.

Лякарства дапамагло.

Компас дапамог зарыентавацца ў лесе.

Дапамагчы гору (разм.) — выратаваць з цяжкага становішча.

|| незак. дапамага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.